Трое беларусаў сталі прызёрамі агульнага заліку Кубка свету па фрыстайле

Беларускія спартсмены Ала Цупер, Антон Кушнір і Дзмітрый Дашчынскі сталі прызёрамі агульнага заліку Кубка свету па фрыстайле ў дысцыпліне "акрабатыка".
Заключны, 9-ы этап Кубка свету адбыўся 7 сакавіка ў швейцарскім Давосе. Ала Цупер паказала трэці вынік. Гэта дазволіла беларускай спартсменцы стаць бронзавым прызёрам агульнага заліку турніру.

Дзмітрый Дашчынскі таксама завяршыў этап на трэцім месцы, заваяваўшы бронзу ў агульным заліку. Срэбра дасталася яшчэ аднаму беларусу Антону Кушніру, які на этапе ў Давосе паказаў толькі сёмы вынік.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі