Трое міратворцаў ААН загінулі ў Судане
Яшчэ 17 блакітных касак параненыя. Міратворцы суправаджалі канвой з пітной вадой, што накіроўваўся з горада Эль-Генейна на базу ААН у Заходнім Дарфуры
Канвой трапіў пад шчыльны абстрэл з боку шматлікай групы невядомых, перадае інфармагенцтва “ИТАР-ТАСС”. Пасля працяглай перастрэлкі патруль адбіла падмацаванне ЮНАМІД, што прыбыло з базаў місіі ў Хор-Абеш і Манавашы. Трое вайскоўцаў з Сенегала загінулі, яшчэ 17 міратворцаў, у тым ліку дзве жанчыны, параненыя.
Інфаграфіка: "РИА "Новости".
Гэта ўжо не першы выпадак нападу на міратворцаў у гэтым рэгіёне. У сярэдзіне ліпеня там жа загінулі сямёра вайскоўцаў з Танзаніі. У мінулую пятніцу ў раёне Эль-Фашэр у паўночнай частцы Дарфура забіты ваенны назіральнік з Замбіі.
Фота: www.versia.am.