Трусаў: На Усебеларускім сходзе ўпершыню на беларускую мову звярнулі ўвагу

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў задаволены тым, якую ўвагу надалі беларускай мове на IV Усебеларускім сходзе: Трусаў: “Упершыню на яе звярнулі ўвагу. І толькі што я гутарыў з адным з дэлегатаў – усе яны ведалі пра наш зварот ТБМ. Элементы звароту прэзідэнт уключыў у сваю прамову: ён лічыць беларускую мову адной з каштоўнасцей нацыі. Я думаю, што гэта ў любым выпадку дасць чарговы штуршок па паступоваму развіццю нашая мовы як дзяржаўнай”.

Нагадаем, што ТБМ звярталася з лістом наконт беларускай мовы да прэм’ер-мінстра Сяргея Сідорскага, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея і аднаго з дэлегатаў на Усебеларускі сход – дэпутата Генадзя Давыдзькі.

Між іншым, ТБМ спадзяецца 2011 год зрабіць Годам беларускай мовы. Трусаў кажа, што пакуль адказу наконт Году беларускай мовы няма. Але актывісты ТБМ рэгулярна высылаюць на імя Аляксандра Лукашэнкі сабраныя з гэтай нагоды подпісы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі