Тры рэвізоры Брэсцкага райпо трапіліся на хабары ў 90 рублёў і 150 долараў
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за групавы хабар на трох супрацоўнікаў кантрольна-рэвізійнага аддзела Брэсцкага райпо.
Гэта 38-гадовы начальнік аддзела і жанчыны-рэвізоры — адной 44, другой 41 год. Іх затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Па звестках следства, 19 студзеня 2017 года яны ўзялі хабар ад выканаўцы абавязкаў загадчыцы крамы ў вёсцы Камяніца-Жыравецкая Брэсцкага раёна. За гэта рэвізоры мусілі ўтойваць парушэнні, выяўленыя імі падчас планавай інвентарызацыі каштоўнасцяў і грашовых сродкаў крамы. У якасці хабару ім было перададзена 90 рублёў і 150 долараў ЗША.
Цяпер следчыя працуюць з затрыманымі. Высвятляецца, ці не бралі яны хабар у іншых выпадках.