Туман перашкодзіў Іосіфу Кабзону прыляцець у Мінск

Народны артыст СССР Іосіф Кабзон сёння не будзе ўдзельнічаць у канцэрце памяці народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча "Я прыйду...", які адбудзецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Самалёт з Масквы не змог зрабіць пасадку з-за моцнага туману ў аэрапорце беларускай сталіцы. Іосіф Кабзон прыляцеў у Мінск у 10.40, аднак самалёт не атрымаў пасадкі. Вярнуўшыся ў Маскву, мэтр сцэны прачакаў тры гадзіны ў аэрапорту "Шарамецьева" да наступнага рэйса. Аднак той быў адменены ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я.

У канцэрце памяці Віктара Вуячыча ў Белдзяржфілармоніі прымуць удзел Ігар Лучанок, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Уладзімір Правалінскі ды іншыя артысты.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі