Турнір US Open сенсацыйна выйграла 18-гадовая брытанка Эма Радукану
Пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) стала 18-гадовая Эма Радукану, якая выступае за Брытанію.
У фінале турніру яна абыграла 19-гадовую канадку Лэйлу Фернандэс — 6:4, 6:3. (У паўфінаоле Фернандэс абыграла Арыну Сабаленка.)
Сенсацыяй стала тое, што фінальны матч адбыўся паміж тэнісісткамі, якія займаюць 150-е і 73-е месцы ў сусветным рэйтынгу.
Эма Радукану пачала змаганне на US Open з кваліфікацыі. Яна стала першай у гісторыі жанчынай, якая выйшла ў фінал турніру Вялікага шлема такім шляхам.
Hold it tight @EmmaRaducanu | #USOpenpic.twitter.com/pqFRpkC6pP
— wta (@WTA) September 11, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.