Тут быў БелЭкспа. На месцы знесенага будынку — бруд і пустата (фота)
Будаўнікі прыбралі плот вакол месца, дзе стаяў адзін з самых цікавых будынкаў Мінска — выставачны цэнтр БелЭкспа на вуліцы Янкі Купалы. На месцы знесенага будынку — бруд і пустата:
Знос БелЭкспа на вуліцы Янкі Купалы пачаўся ў красавіку. Рабочыя пачалі здымаць з будынка шкляныя элементы фасада. Тады ж будпляцоўку абнеслі плотам.
На месцы БелЭкспа збіраюцца пабудаваць "шматфункцыянальны комплекс". Але для гэтага пляцоўку давядзецца абнесці плотам яшчэ раз.