"Ты меў рацыю": ліст Ціханоўскай мужу ў гадавіну ягонага арышту
Святлана Ціханоўская ў майцы з выявай мужа / фота з сацсетак
Лісты жонкі не даходзяць да Сяргея Ціханоўскага. Таму ў гадавіну ягонага арышту Святлана Ціханоўская запісала адкрыты ліст мужу.
"Ты заўсёды верыў у сілу і гонар беларусаў, і меў рацыю"
— 29 траўня — гэта дата, якая змяніла маё жыццё, таму што два гады таму ў гэтую дату я апошні раз бачыла свайго мужа. З тых часоў нашы з Сяргеем жыцці не належаць ні нам, ні нашым дзецям. За ўвесь гэты час ні адін мой ліст не патрапіў да яго і не вярнуўся мне ад яго. Так што хай гэта і будзе мой ліст табе, родны Сяргей.
... я ведаю, як табе, самому дзейнаму чалавеку, якога я ведаю, цяжка даецца абмежаванне дзеянняў, голасу і свабоды. Але я ведаю, што ты вельмі ўстойлівы, і цяпер пастаянна вучышся новаму, збіраеш энергію і захоўваеш баявы дух — бо твае сілы, твая харызма, твае таленты вельмі патрэбныя — і цяпер, і тым больш у вольнай будучыні.
...ты заўсёды верыў у сілу і гонар беларусаў, і меў рацыю. Нават з такім узроўнем рэпрэсій беларусы перашкаджаюць вайне. Гэта права, якое ўсе мы здабылі ў 2020 годзе і якое абараняем ужо два гады. Права звацца беларусамі: нацыяй, якая сама вызначае, як ёй жыць, — піша Ціханоўская.
"Можа здацца, што мы былі занадта наіўныя"
— Так, у моманты стомленасці і адчаю можа здацца, што ў 2020-м мы былі занадта наіўныя, што нашых сіл недастаткова, каб нешта змяніць. Але ўспомні: у самым пачатку вайны беларусаў лічылі паўнавартаснымі агрэсарамі, і менавіта беларусы змянілі гэта... гэта паказвае, што нават у такіх умовах беларусы могуць уплываць на многае.
...Мы заплюшчвалі вочы на смяротныя пакаранні невінаватых, не звязвалі тое, якая ў нас улада — з тым, як часта ў краіне паўтараецца крызіс, згаджаліся з тым, што кошты толькі растуць, а заробкі растаюць — бо, як жартавалі бабулі, ніколі асабліва добра не жылі — няма чаго і пачынаць.
Калі б мы толькі ведалі, дзе апынемся, перастаўшы заплюшчваць вочы і пачаўшы прымаць рашэнні, якія ўсталі перад намі! У гэтага ёсць велізарная цана, якая і зрабіла ўсіх нас больш жорсткім. Але менавіта дзякуючы таму, што ты абраў не заставацца ў баку — мы ўбачылі, як нас шмат. Ты запатрабаваў павагі да сабе і ўсіх нас, беларусаў, — і цвёрда працягваеш стаяць на сваім. А я ўвесь гэты час побач з табой. Я заплюшчваю вочы і ўяўляю, што трымаю цябе за руку. Я разумею, што табе маглі быць зразумелыя не ўсе мае словы або дзеянні. Але ведаю, што ты падтрымліваеш мяне — бо мы аднолькава верым у Беларусь, аднолькава хочам вярнуць сабе наш дом, і мы абодва зробім усё, каб нашы дзеці раслі ў свабодзе і любові ... Дзякуй за ўсё, што ты ўжо зрабіў дзеля гэтай мары. І дарагі, любімы Сяргей, я ведаю, што ты зробіш яшчэ вельмі шмат, — заключае Святлана Ціханоўская.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года. 14 снежня 2021 года яго прысудзілі да 18 гадоў узмоцненага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.