У 10 тысячах акругаў няма ніводнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў
Ілюстрацыя: lenta.ru
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў у Беларусі вылучана ўжо больш 7,7 тысяч чалавек, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Каля паловы з іх — дзеючыя дэпутаты.
На вылучэнне засталося 11 дзён, усяго ў Беларусі сфарміравана 18111 выбарчых акругаў. Гэта значыць, што больш чым 10 тысяч акругаў застаюцца не тое, што безальтэрнатыўнымі — на іх наогул ніхто не вылучыўся!
96% кандыдатаў — старэйшыя за 30 гадоў. Моладзі сярод тых, хто палюе за мандатамі, пакуль няшмат — усяго 337 чалавек.