У 2014 годзе ў Беларусі могуць абмежаваць імпарт

Тэкст дакумента аналізуе інфармагентцва БелаПАН. Плануецца, што імпартны складнік у вырабленай прадукцыі не павінен перавышаць 60%. Калі гэтая норма будзе перавышаная, давядзецца плаціць падатак за гэтае перавышэнне.



У ліку іншых мераў па абмежаванні імпарту плануецца ўвесці "ў сістэму ацэнкі працы кіраўнікоў прадпрыемстваў паказчыкаў зніжэння імпартаёмістасці прадукцыі і росту экспарту". Таксама распрацоўшчыкі дакумента прапануюць праводзіць распродажы айчынных тавараў, якія не карыстаюцца попытам.



22 лістапада ў парламенце прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на значны рост спажывецкага імпарту сёлета. "З ростам рэальных прыбыткаў насельніцтва амаль на траціну вырас спажывецкі імпарт", — сказаў кіраўнік урада. На яго думку, значнае павелічэнне імпартных паставак абумоўлена неканкурэнтаздольнасцю айчынных тавараў на ўнутраным рынку.



Фота — kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі