У 2018 годзе зафіксавана 16 зваротаў па міжнародным выкраданні дзяцей

У 2018 годзе зафіксавана 16 зваротаў па міжнародным выкраданні дзяцей

19 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей". Яго прадстаўляў дэпутатам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

"Раней такая праблема [выкрадання дзяцей] не была актуальная для Беларусі. Але, пачынаючы з 2012 года, стала павялічвацца колькасць зваротаў па гэтай канвенцыі [аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей]. У 2012 годзе было 4 звароты, а у 2018 годзе — 16", — заявіў міністр.

Па словах Сліжэўскага, прыкладна ў шасці выпадках гаворка ішла вяртання дзяцей у Беларусь, астатнія выпадкі — вяртанне дзяцей у іншыя краіны (Турцыя, Італія, Германія, Канада, Нідэрланды).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі