У 25-годдзе першага SMS-паведамлення аўтар раскрыў яго змест
У 25-годдзе першага SMS-паведамлення аўтар раскрыў яго змест. Брытанец Ніл Папуорт, які ў 1992 годзе працаваў у кампаніі Vodafone, пажадаў свайму начальніку "Шчаслівых Калядаў". Пра гэта ён распавёў тэлеканалу Sky News. Мужчына адзначыў, што адказу ён не атрымаў, паколькі ў той час мабільныя тэлефоны толькі прымалі паведамленні.
Ніл Папуорт прызнае, што SMS-паведамленні губляюць папулярнасць, але спадзяецца, што людзі імі яшчэ будуць карыстацца працяглы час.