У 54 гады раптоўна памёр памочнік Лукашэнкі, які раней служыў у КДБ
Уладзімір Калач
У 54 гады раптоўна памёр памочнік Аляксандра Лукашэнкі, інспектар па Мінскай вобласці Уладзімір Калач. Прычыны смерці не паведамляюцца.
Калач раней служыў у КДБ, з 2018-га да 2021 года быў намеснікам старшыні, генерал-маёр. А пасля стаў памочнікам Лукашэнкі.
Уладзімір Калач быў у "чорных спісах" Еўрасаюза. Спачатку за жорсткі разгон вулічнай акцыі ў Мінску ў снежні 2010-га (гэтыя санкцыі знялі ў 2016-м), а пасля — за рэпрэсіі 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.