У 55 студэнтаў і 17 супрацоўнікаў МДЛУ выявілі COVID-19

У 55 студэнтаў і 17 супрацоўнікаў МДЛУ выявілі COVID-19

Успышка каранавіруса зарэгістраваная ў Мінскім лінгвістычным універсітэце. Афіцыйны Telegram-канал МДЛУ паведамляе, што COVID-19 выявілі ў 55 студэнтаў і 17 супрацоўнікаў. Усе яны хварэюць у лёгкай ці бессімптомнай форме.

Каб зменшыць рызыку захворвання, з 2 лістапада ва ўніверсітэце навучанне вядзецца ў камбінаваным фармаце: аўдыторныя заняткі і адзін дзень заняткаў у анлайн-фармаце.

Студэнтаў абавязалі прыходзіць у МДЛУ ў масцы. Тым, хто яе забыўся, прапануюць узяць на ўваходзе ў корпус. 

Ад пачатку эпідэміі ў Беларусі зарэгістравана ўжо больш за 101 тысячу выпадкаў захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі