У А1 паведамілі пра павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі
У А1 паведамілі пра павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі. Гэта і кошт выклікаў для некаторых тарыфных планаў, міжнародных выклікаў, кошт паслуг роўмінгу, памер адначасовых унёскаў, тарыфы на некаторыя дадатковыя і спецыяльных паслугі.
Змены тарыфаў запланаваны на 1 кастрычніка. Яны датычаць і фізічных, і юрыдычных асоб.
Падаражанне паслуг складзе ў сярэднім каля 4%. Больш падрабязна — на сайце А1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.