У ААН заявілі, што ў чалавецтва засталося два гады
![Людзі "адчуваюць уплыў кліматычнага крызісу на сваё паўсядзённае жыццё"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/pxclimateaction-4684217_1280.jpg.webp?itok=vOSngjq6)
Людзі "адчуваюць уплыў кліматычнага крызісу на сваё паўсядзённае жыццё" / pixabay.com
У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заявілі, што ў чалавецтва засталося два гады, каб "выратаваць свет" ад кліматычнай катастрофы. Кіраўнік кліматычнага агенцтва ААН Сайман Стыл заклікаў да кардынальных змен, каб абмежаваць выкіды парніковых газаў, а таксама да фінансавых рашэнняў, у якіх прыярытэтная ўвага надаецца клімату, паведамляе "Голас Амерыкі".
"У каго менавіта ёсць гэтыя два гады, каб выратаваць свет? Адказ: у кожнага чалавека на гэтай планеце, — гаварыў Стыл. — Усё больш і больш людзей, якія прадстаўляюць розныя грамадствы і элементы палітычнага спектру, хочуць прыняцця мер у галіне клімату, таму што яны адчуваюць уплыў кліматычнага крызісу на сваё паўсядзённае жыццё і на свой хатні бюджэт".
Папярэджанне было адрасавана, у прыватнасці, краінам "Вялікай дваццаткі". На гэтыя краіны прыпадае 80% выкідаў парніковых газаў, што, на думку Саймана Стыла, павінна прымусіць іх гуляць цэнтральную ролю ў праектах па змякчэнні наступстваў.
![У ААН заявілі, што ў чалавецтва засталося два гады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Styyl.jpg.webp?itok=L3_Dj6bt)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.