У Абхазіі праходзіць футбольны чэмпіянат непрызнаных рэспублік
Футбалісты з непрызнаных рэспублік і аўтаномій распачалі чэмпіянат свету ConIFA. Ён праходзіць з 28 траўня па 5 чэрвеня ў Абхазіі.
У першынстве свету для каманд з непрызнаных тэрыторый прымаюць удзел 12 зборных: Заходняя Арменія, Паўночны Кіпр, Курдыстан, Лапландыя, “ЛНР”, Паўднёвая Асеція, Прыднястроўе, Франконія, Паданія, Манака, востраў Мэн, Нагорны Карабах.
ConIFA World Football Cup праводзіцца ў другі раз. У першы раз ён прайшоў у 2014 годзе ў шведскім Эстэрсундзе. Мяркуецца, што турнір і надалей будзе праходзіць раз у два гады. Яго задача — падтрымаць развіццё футболу на непрызнаных тэрыторыях.