У Адэсе ўзарвалі краму ўкраінскай сімволікі (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўначы 3 снежня на Малой Арнавуцкай вуліцы.
Краму ўкраінскай сімволікі ўзарвалі ўначы ў сераду ў Адэсе. Яна месціцца на Малой Арнавуцкай вуліцы. Выбухам была пашкоджана знешняя сцяна, выбітыя вокны, сур'ёзна пашкоджаны аўтамабіль Mitsubishi, які быў прыпаркаваны каля будынка. Спецыялісты мяркуюць, што зламыснікі выкарысталі выбуховае прыстасаванне магутнасцю каля 200 грамаў тратылу.
Як адзначае Еспресо.TV, у момант выбуху ў краме знаходзілася яе гаспадыня, якая цудам не пацярпела. Праводзіцца расследаванне.