У Адэскай вобласці затрымалі беларуса, якога шукалі па лініі Інтэрпола
У Адэскай вобласці Украіны на памежным пункце “Платонава”, што на мяжы з непрызнанай рэспублікай Прыднястроўе, затрыманы грамадзянін Беларусі — ён абвешчаны беларускімі ўладамі ў міжнародны вышук праз Інтэрпол.
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прадстаўнікоў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, затрыманага перадалі Нацыянальнай паліцыі.
Памежнікі не называюць прозвішча затрыманага, але ўдакладняюць, што ў Беларусі яго шукаюць “за ўчыненне махлярства ў дачыненні да ўраду, а таксама за хабарніцтва, карупцыю і ўдзел у крымінальных арганізацыях”.