У аэрапорце Вільнюса затрымалі кантрабандыста з валізкамі беларускіх цыгарэт
У валізках апынулася больш за 2,5 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускай маркіроўкай
Літоўскія мытнікі спынілі ў аэрапорце Вільнюса мужчыну з двума валізкамі беларускіх цыгарэт. Ён прыляцеў з Мінска праз Турцыю і Германію.
"Падчас сканавання рэчаў прыбылых пасажыраў афіцэры ўбачылі, што дзве латвійскія валізкі замест асабістых рэчаў былі набітыя цыгарэтамі", — распавялі ў мытнай службе Літвы. Гаспадаром валізак апынуўся беспрацоўны грамадзянін Латвіі. Супрацоўнікі літоўскай мытні здзівіліся, адкуль у беспрацоўнага сродкі на такую паездку. Мужчына паведаміў афіцэрам, што "хацеў папаліць танней". У дачыненні да яго распачатае дасудовае расследаванне аб кантрабандзе. Парушальніка дапыталі і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
У мытнай службе таксама ўдакладнілі, што ў валізках знаходзілася 2578 пачкаў цыгарэт NZ Black Power і Parliament Aqua Blue з беларускай маркіроўкай. Кошт кантрабандных цыгарэт — 10 678 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.