У аграгарадку "Парыж" па-французску размаўляе толькі Дзед Мароз
На Пастаўшчыне нарадзілася новая традыцыя — штогод на Каляды ўрачыста адкрываць аграгарадок. Сёлета ўрачыстасці наладзілі ў Парыжы.
Зразумела, не ў французкай сталіцы, а ў невялічкай вёсцы Парыж, што ў 45 кіламетрах ад райцэнтра. Жывуць тут ўсяго крыху больш за 300 чалавек. А гучную назву, кажуць, Парыж атрымаў ад самога Напалеона, які дзівіўся на навакольныя пейзажы і параўноўваў іх з Булонскім лесам.
За савецкім часам “буржуйскую” назву скасавалі, але пасля перастройкі жыхары дамагліся, каб зноў звацца парыжанамі. Прыемна ім гэта.
Спадарыня: "Была у Віцебску ў бальніцы, так пытаюцца — адкуль? Я гавару, з Парыжу! Кажуць, так што, з Францыі — і да нас у бальніцу? Я кажу не, у нас свой Парыж ёсць у Пастаўскім раёне, і лепш за наш Парыж мы нідзе нічога ня знойдзем!"
Каб быць больш падобным на “вялікі” Парыж, у вёсцы пабудавалі сваю Эйфелеву вежу, але з рэлігійным “акцэнтам”. Уверсе — крыж, унізе — тры невялічкія пастаменты са скульптурнымі выявамі Дзевы Марыі ды анёлкаў. Здаецца, гэта крыху пераробленая вышка ліній электраперадач. Што ж, які Парыж, такая й вежа...
Ёсць яшчэ крама “Парыж”. З нагоды свята народ туды рушыў амаль без перапынку.
Парыжскі Дом культуры прапаноўвае паслугі: відэа для дарослых, мульцікі для дзетак, караоке. Яшчэ тут можна пачытаць дзяржаўныя газеты. А вось французскай мовы ў Парыжы ня ведаюць, толькі Дзед Мароз са сцэны вітае парыжанаў па-французску.
У мясцовай школе вывучаюць ангельскую. Тут 27 вучняў, а ў дзіцячым садку, што месціцца ў тым жа будынку, яшчэ сем дзетак. У школьным музеі паказваюць гузікі ды відэльцы напалеонаўскіх жаўнераў. Моладзі ў вёсцы небагата, ды й гаспадарка з прыгожай назвай “Залаты вянок” мае праблемы.
Але кіраўніцтва раёну спадзяецца на лепшае. Старшыня Пастаўскага райвыканкаму Віктар Гутараў не губляе аптымізму: маўляў, калі што — мы і ў Францыі дапамогі папросім!
Віктар Гутараў: "Мы адчуваем, што праблемы з развіццём гаспадаркі ёсць, і шукаем інвестараў, каб прыйшлі людзі з капіталам і здолелі ўдыхнуць жыццё ў гаспадарку. Паспрабуем мабыці і прадстаўнікоў пасольства Францыі запрасіць сюды, каб мабыць прыцягнуць інвестыцыі і французскіх бізнесменаў. Ну і самі не павінны сядзець склаўшы рукі".