У Агульнанацыянальнай дыктоўцы ў Гродне прынялі ўдзел каля 200 чалавек (фота)

Каля 200 чалавек прынялі ўдзел у ІІІ Агульнанацыянальнай дыктоўцы, якая прайшла 21 сакавіка ў Гродне. Яе арганізавалі Таварыства беларускай школы і Гродзенская філія руху "За Свабоду".  “Кожны хто прыйшоў пісаць дыктоўку засведчыў, што беларуская мова ёсць і мае сваё права на існаванне ў свеце, што яна мае шмат прыхільнікаў і аматараў. Дыктоўка не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу гэта жэст салідарнасці з мовай, з беларускай незалежнасцю. Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці”, — кажа адзін з арганізатароў мерапрыемства Павел Мажэйка.

Андрэй Хадановіч, які чытаў тэкст дыктоўкі, зазначыў, што напісанне дыктоўкі — гэта своеасаблівы акт пашаны беларускім пісьменнікам і беларускай зямлі. На думку паэта, Гародня — гэта выспа беларускага духу, дзе кожны мае шанец адчуць сябе часткай гісторыі, якую сёння стварае народ.










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі