У аквапарку “Лябяжы” палепшаць “траўматычныя” атракцыёны

Пасля гэтых інцыдэнтаў была зладжаная праверка пад кіраўніцтвам Дзяржпрамнагляду. Канструкцыі горкі яшчэ раз вывучылі спецыялісты нямецкай кампаніі, якая з’яўляецца пастаўшчыком абсталявання. Па выніках праверкі хібаў у канструкцыях не знайшлі. Разам з тым адміністрацыя забаўляльнага комплексу прыняла рашэнне замяніць цюбінгі для горкі “Ратлер” на глыбейшыя і з больш масіўнымі поручнямі па баках. Пра гэта БЕЛТА  паведамілі ў прэс-службе аквапарка “Лябяжы”.



Па словах прадстаўнікоў прадпрыемства, каб пазбегнуць траўмаў, людзям неабходна выконваць элементарныя правілы паводзінаў у часе адпачынку на водных атракцыёнах. “Аквапарк “Лябяжы” — першы ў краіне, і, напэўна, павінен мінуць нейкі час, каб людзі прызвычаіліся правільна сябе паводзіць на водных атракцыёнах, не бегаць і не эксперыментаваць”, — адзначылі ў прэс-службе.



Што да двух пацярпелых, то яны не выстаўлялі прэтэнзіяў да аквапарку і адміністрацыя комплексу падтрымлівае з імі сувязь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі