У Алматы працягваецца пажар у акімаце (фота)
У акімаце (мэрыі) Алматы працягваецца пажар, які пачаўся там падчас штурму пратэстоўцамі.
Да пераносу сталіцы ў 1997 годзе ў гэтым будынку размяшчаўся апарат прэзідэнта і ўрада Казахстана. А да таго ў ім былі ЦК і Савет міністраў Казахскай ССР.
Паведамляецца, што найбуйнейшы горад Казахстана амаль цалкам пад кантролем пратэстоўцаў.
Пратэстоўцы таксама захапілі будынак карпункта тэлеканала "Мір24" і патрабавалі выхаду ў жывы эфір.
У самім Казахстане ўлады адключылі ўвесь інтэрнэт — і кабельны і мабільны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.