У Амерыку студэнты паедуць, а будатрады БРСМ з-за крызісу пад пытаннем
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці не перашкодзіць сусветны крызіс у летняй працы беларускім студэнтам за мяжой. Праз месяц надыходзіць дэдлайн па праграмах працы на лета ў ЗША. У арганізацыях па працаўладкаванні студэнтаў гучаць заспакаяльныя адказы.
Кампанія "Юнверс": Пры сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады ЗША яны нас супакоілі, што яны не бачаць праблем з гэтым, тым больш, мы даем нашым студэнтам job-offer (прамое запрашэнне ад працадаўцы), таму мы настойваем, каб у кожнага студэнта быў job-offer, так будзе болей упэўненасці, што ў чалавека будзе прынамсі адна праца.
У "Цэнтры моладзевых падарожжаў" прагназуюць, што попыт на работнікаў калі і знізіцца, то нязначна.
"Цэнтр моладзевых падарожжаў": Магчыма, калі працадаўцу ў мінулым годзе было патрэбна 30 чалавек, то ў гэтым – 20 ці 15. А тое, што паменшылася колькасць працадаўцаў… я б так не сказала.
А вось у БРСМу з іх будаўнічымі атрадамі пакуль зусім нічога не зразумела. З-за крызісу нашыя юныя будаўнікі у Расіі могуць не спатрэбіцца.
БРСМ: Пакуль нам не даюць ніякай інфармацыі, ці будзем мы ўвогуле працаваць. Напрыклад, з Маскоўскай вобласцю мы ўжо будзем заключаць дамову на сяльгасатрад, а наконт нейкіх дальніх рэгіёнаў наконт будаўніцтва у нас ніякіх дадзеных.
Студэнт Слава Гурачэўскі ў мінулым годзе ўпершыню ездзіў у Амерыку. Ён кажа, што крызіс можа знізіць заробкі:
Слава: Мінулым летам было даволі цяжка ўладкавацца на працу, бо з-за крызісу прыехала ўдвая меней амерыканцаў на адпачынак у курортны горад, а студэнтаў на працу – столькі ж. Некаторыя сядзелі без працы па некалькі тыдняў, па месяцы. Заробкі трошкі панізіліся – у нас, маленькім горадзе на беразе акіяна, былі каля 7 долараў на гадзіну.
Аднак ёсць і добрая навіна. Нібыта, зараз амерыканскую візу зараз атрымаць лягчэй.
Слава: Я збіраю дакументы на гэта лета і ведаю, што палепшыліся ўмовы выдачы віз: цяпер мы на роўных з расіянамі, і першая партыя студэнтаў ужо атрымала візы. Прычым візы атрымалі ўсе – што вельмі дзіўна.
Фота — www.job-students.ru