У апошні дзень вясны будзе цёпла, але пройдуць дажджы з навальніцамі
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 31 траўня. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы па захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду, парывы — да 14 метраў за секунду. Удзень месцамі парывы могуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць 8-14 градусаў цяпла, па захадзе — да 16 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +19...+25, па поўдні — да 28 са знакам "плюс".