У апошнія выходныя ліпеня спёка троху зменшыцца

У апошнія выходныя ліпеня спёка троху зменшыцца

У бліжэйшыя выходныя дні спёка ў Беларусі стане крыху меншай. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святланы Рыбаковай.

Яна зазначыла, што сярэдняя тэмпература паветра ў сёлетнім ліпені была на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму. Больш за норму выпала і дажджоў.

Ужо ў бліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў. У сувязі з гэтым сіноптыкі прагназуюць няўстойлівае надвор'е, а ў паўночна-заходніх раёнах — паступовае паслабленне спёкі.

У пятніцу, 29 ліпеня, кароткачасовыя дажджы з навальніцамі чакаюцца ўначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, а зранку і ўдзень — на большай частцы Беларусі. Месцамі пры навальніцах будзе шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Удзень у асобных раёнах чакаюцца град і моцныя залевы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 15 да 21 градуса цяпла. Удзень сінлптыкі абяцаюць +22...+28, па паўднёвым усходзе паветра — да 29-33 вышэй за нуль.

У выходныя спёка паменшае і чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.  У суботу удзень чакаецца +22...+29 градусаў. У нядзелю ўдзень тэмпература паветра прагрэецца да 21-28 са знакам "плюс".

На пачатку наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі