У Аргентыне знайшлі страчаныя кавалкі з "Метраполіса" Ланга

У музеі кіно аргентынскай сталіцы выявіліся стужкі 700 метраў (25 хвілін экраннага часу) з арыгінальнай, доўгай версіі фільма Фрыца Ланга "Метраполіс", якія лічыліся згубленымі. Для гісторыкаў кіно гэтая знаходка стала сапраўднай сенсацыяй. Менавіта так яе ахарактарызаваў Райнер Ротэр, дырэктар Берлінскай сінематекі (Deutsche Kinemathek), піша Variety.

Ланг напісаў сцэнар для "Метраполіса", непаўторнай фантастычнай антыўтопіі, у 1924 годзе. 10 студзеня 1927-га ў Нямеччыне адбылася прэм'ера гэтай карціны, самой дарагой у гісторыі тагачаснага нямецкага кіно. Фільм не атрымаў вялікай ухвалы крытыкаў і публікі, і студыя UFA перамантавала яго зноўку і выразала 948 метраў стужкі, гэта значыць чвэрць аб'ёму стужкі. У скарочанай версіі фільм быў ізноў выпушчаны на экраны ў канцы таго ж 1927 году, і яго другая прэм'ера была надзвычай паспяховай.

Як высвятлілася, у 1928 годзе буэнас-айрэскі пракатчык Адольф Уілсан павёз на радзіму копію доўгай версіі "Метраполіса". Шпулькі са стужкай некалькі разоў змянялі ўладальнікаў і бліжэй да 1992 года апынуліся ў сталічным музеі кіно. Аднак ідэнтыфікавалі іх толькі ў 2008-м, калі ў музеі з'явіўся новы дырэктар - Паула Фелікс-Дзід'е.
Стан выяўленых 700 метраў, па звестках экспертаў, - кепскі, стужка ў некаторых месцах падрапаная.

Фота: www.fenixclub.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі