У Арменіі памёр Герой Савецкага Саюза, які лічыў Беларусь "другой радзімай"
Памёр апошні з 103 Герой Савецкага Саюза, якія жылі ў Арменіі. 85-гадовы Сурэн Саркісян удзельнічаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас баёў каля Магілёва ён адным з першых пераправіўся праз Дняпро і наладзіў сувязь перадавых аддзелаў з камандаваннем палка. Як адзначае ИТАР-ТАСС, у якасці ганаровага госця Саркісян рэгулярна ездзіў на ўрачыстасці, якія праводзіліся ў Мінску. "Беларусь, якую вызваляў, лічу сваёй другой радзімай", — гаварыў герой.
Нагадаем, у Беларусі на травень 2009 года жылі 18 Герояў Савецкага Саюза.
Нагадаем, у Беларусі на травень 2009 года жылі 18 Герояў Савецкага Саюза.