У Аршанскім раёне за 2 дні дадаліся 25 выпадкаў COVID-19

У Аршанскім раёне за 2 дні дадаліся 25 выпадкаў COVID-19

У Аршанскім раёне за два дні дадаліся 25 выпадкаў COVID-19. Калі 9 красавіка іх было 11, а 13 красавіка — 15, то 15 красавіка — 40! Гэтую лічбу назваў Аршанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Большасць новых людзей з каранавірусам — кантакты першага і другога ўзроўняў з раней заражанымі. Адзначаецца, што ў многіх пацыентаў "захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме".

У Аршанскім раёне ачунялі і выпісаныя 2 чалавекі. Праведзена больш за 600 тэстаў (па ўсёй краіне — больш за 76 тысяч). З медыцынскага назірання знятыя 86 чалавек, паколькі паўторныя тэсты паказалі адмоўныя вынікі.

Паводле афіцыйных звестак, першыя 5 выпадкаў COVID-19 у Оршы зафіксавалі 1 красавіка. Пра смерць першага пацыента ў горадзе стала вядома 9 красавіка.

У Беларусі на раніцу 15 красавіка было зарэгістравана 3728 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, памерлі 36 чалавек. Апошні раз звесткі пра COVID-19 па рэгіёнах былі агучаны ў аўторак. У Віцебскай вобласці налічвалася 848 выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі