У Ашхабадзе з'явіцца амаль 5-метровы Янка Купала
Янка Купала
У Ашхабадзе з'явіцца амаль 5-метровы Янка Купала. Сёлета ў сталіцы Туркменістана ўсталююць помнік класіку беларускай літаратуры. З беларускім бокам ужо прайшлі "ўсе ўзгадненні".
Адкрыццё помніка Янку Купалу адбудзецца ў межах святкавання ў Туркменістане 300-годдзя з дня нараджэння паэта Махтумкулі Фрагі. У кастрычніку 2024-га на поўдні Ашхабада яму ўсталююць 60-метровы помнік. У той жа алеі з'явяцца значна меншыя помнікі 25 прадстаўнікам замежных краін. Сярод іх і будзе скульптура беларускага паэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.