У Асіповічах у дзіцячым садку памерла дзіця

У асіповіцкім дзіцячым садку

У асіповіцкім дзіцячым садку / sad12.osipovichiedu.gov.by

У Асіповічах у Магілёўскай вобласці ў дзіцячым садку № 12 памерла 2-гадовае дзіця. Падчас вячэры адбылася асфіксія — ела блінец і не змагло яго пражаваць. Следчы камітэт праводзіць праверку. Афіцыйна пра здарэнне не паведамлялася, піша "Зеркало".

Дзіця памерла ў канцы снежня мінулага года. Выхавальнікі, якія працавалі ў той дзень, загадчыца дзіцячага садка працягваюць знаходзіцца на працоўных месцах, іх не адхілялі.

"Калі вызначаць, што ёсць віна супрацоўнікаў, то, вядома, яны панясуць пакаранне, — кажуць у аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама. — У цяперашні момант мы лічым, што іх віны няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі