У аўтааварыі пад Брэстам загінула кіроўца БМВ
Аўтааварыя са смяротным вынікам здарылася 27 лютага каля 15.30 на аўтадарозе М-1 / Е30 "Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй, паведамляе gaibrest.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовая брэстаўчанка ехала на "БМВ 530" ад вёскі Тэльмы ў бок М-1. Пры выездзе на перакрыжаванне жанчына ўрэзалася ў "МАЗ", якім кіраваў 36-гадовы жыхар Камянецкага раёна. Грузавік ехаў па трасе М-1 у напрамку Мінска. Пры ДТЗ кіроўца БМВ памерла на месцы аварыі.
Паведамляецца, што жанчына была прышпіленая рамянём бяспекі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.