У аўтааварыі ў Мінску загінуў кіроўца легкавіка
У Мінску кіроўца легкавіка загінуў пры сутыкненні з грузавіком, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДТЗ адбылося 22 траўня каля 8.20 на Партызанскім праспекце сталіцы. Кіроўца легкавога "Нісана" выязджаў з боку гандлёвага цэнтра. Грузавік ехаў па Партызанскім праспекце. Пры сутыкненні дзвюх машын кіроўца легкавіка атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы.