У аўтакатастрофе ў Італіі загінулі не меней за 37 чалавек (відэа)

Як паведамляе ВВС, аўтобус урэзаўся ў некалькі аўтамабіляў, якія запаволіліся перад дарожным заторам. Пасля гэтага ён праламаў загароду віядука і зваліўся ўніз па стромкім схіле вышынёй у некалькі дзясяткаў метраў. Мяркуецца, што кіроўца аўтобуса загінуў на месцы.



У аўтобусе, па звестках італьянскіх СМІ, знаходзілася каля 50 чалавек, у тым ліку дзеці. Яны вярталіся ў Неапаль з паломніцкай вандроўкі.



Прычыны аварыі пакуль няясныя. Мяркуецца, што кіроўца аўтобуса страціў кантроль над транспартным сродкам.



Прадстаўнік паліцыі заявіў, што дакладны лік загінулых пакуль пацвердзіць немагчыма. Па яго словах, аўтамагістраль Неапаль — Бары, дзе адбылася аўтакатастрофа, закрытая для руху.



Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі