У аўторак у Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 24 метраў за секунду

У аўторак у Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 24 метраў за секунду

Сіноптыкі аб’явілі на 19 верасня ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — прагноз, паводле якога ў аўторак чакаецца моцны заходні і паўднёва-заходні вецер. Яго парывы будуць дасягаць амаль па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Мінску, 15-20 метраў за секунду, а месцамі — 21-24 м/с.

Кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна на поўначы краіны. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +6 да +11 градусаў (у сталіцы — 8-10 градусаў), у дзённыя гадзіны — 12-17 градусаў цяпла (у Мінску — 14-16 градусаў са знакам плюс, на поўдні — да +19).

У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца дажджлівае надвор’е, толькі ў выхадныя дні ападкі прагназуюцца толькі месцамі. У пятніцу крыху пацяплее. У канцы тыдня ўначы тэмпература паветра будзе складаць ад +9 да +16 градусаў, удзень — ад +14 да +23 (у пятніцу — да +26).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі