У аўторак у Беларусі пройдуць дажджы

У аўторак у Беларусі пройдуць дажджы

У бліжэйшыя суткі, 17 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы месцамі па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і паўночным захадзе Мінскай абласцей, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 8-14 градусаў цяпла. У другой палове дня будзе ад 16 са знакам плюс па паўночным захадзе да 26 цяпла на паўднёвым усходзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі