У аварыі пад Бярозай загінуў кіроўца "Фальксвагена"
Аварыя з трагічным вынікам здарылася ўначы 24 кастрычніка ў Бярозаўскім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося прыкладна ў 0:50 на вуліцы Савецкай у вёсцы Малеч. 32-гадовы жыхар вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна ехаў на аўтамабілі "Фальксваген Транспарцёр". На правым павароце каля дома №53 мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, яго машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася.
Ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Пры ДТЗ кіроўца загінуў, а 36-гадовы пасажыр быў шпіталізаваны з траўмамі.
Міліцыя праводзіць праверку па факце ДТЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.