У аварыі пад Дрыбінам пацярпелі чацвёра дзяцей
Бальніца, ілюстрацыйнае фота
Чацвёра непаўналетніх і чацвёра дарослых пацярпелі ў аварыі, якая адбылася на трасе Мінск-Магілёў у Дрыбінскім раёне 18 ліпеня ў 15:38.
Як паведамляе тг-канал "Ахова здароўя Магілёўшчыны", дваіх дарослых агледзелі на месцы здарэння, аднаму аказалі амбулаторную дапамогу ў Бялыніцкай цэнтральнай бальніцы.
Таксама ў лякарню ў Бялынічах шпіталізавалі яшчэ аднаго дарослага і 17-гадовага падлетка. У Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу шпіталізавалі траіх дзяцей — ім 4, 5 і 6 гадоў.
Паўналетняга пацыента з Бялынічаў плануюць перавесці ў нейрахірургічнае аддзяленне Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Для лекавання 17-гадовага падлетка ў Бялыніцкую клініку адправіліся дактары з Магілёва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.