У аварыі пад Крупкамі сутыкнуліся ўлабавую і згарэлі бусік і грузавік

У аварыі пад Крупкамі сутыкнуліся ўлабавую і згарэлі бусік і грузавік

Два чалавекі загінулі ў аўтааварыі, якая адбыся на трасе М1 пад Крупкамі каля 7:00 15 сакавіка. 

Як паведамляе прэс-служба МУС, 27-гадовы віцяблянін ехаў на мікрааўтобусе "Мэрсэдэс Спрынтар" у бок Мінска. Мужчына заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. Там яго бусік сутыкнуўся з грузавіком "Мэрсэдэс Атэга", якім кіраваў 44-гадовы жыхар Старых Дарог.

У выніку лабавога сутыкнення аўтамашыны загарэліся, а кіроўцы загінулі.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС, следчыя і эксперты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі