У Бабруйскай крэпасці здымаюць фільм пра Брэсцкую крэпасць

Кампанія “Кінадом” для тэлеканала АНТ здымае дакументальны фільм пра падзеі савецка-нямецкай вайны. Плануецца цыкл перадачаў “Гарады-героі” да 65-годдзя святкавання Перамогі. Падзеі фільма адбываюцца ў Брэсцкай крэпасці. Для здымак выкарыстоўваюць не адрэстаўраваную і дагледжаную Брэсцкую крэпасць, а “рэалістычную” Бабруйскую. Нямецкіх салдатаў у фільме сыгралі навучэнцы бабруйскіх каледжаў. Асабліва забаўна, мабыць, будзе выглядаць рэакцыя саміх “актораў” падчас прагляду фільма. Ці пазнаюць хлопцы сябе ў нямецка-фашысцкіх акупантах і ці пачнецца чыя-небудзь кінакар’ера з такога дэбюту?..

У будучым плануецца зняць фільмы пра Смаленск, Брэст, Кіеў, Адэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі