У бабруйскіх школах збіраюць па 20-30 тысяч рублёў на школьныя патрэбы

Бабруйскія школы, ліцэі і каледжы абавязалі навучэнцаў пакласці на рахунак роднай установы па 20-30 тысяч рублёў. Заканадаўства не прадугледжвае абавязковай платы за сярэднюю адукацыю. Таму кіраўнікі навучальных установаў, каб надаць справе законны выгляд, штогод збіраюць сход бацькоўскага камітэта. У яго найчасцей ўваходзіць адзін прадстаўнік ад класа ці групы. Пастановай камітэта і прызначаюцца памеры і тэрміны збору грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі