У Бабруйску адбылася сустрэча памяці Васіля Быкава (фота)

Сустрэча, прысвечаная ўшанаванню памяці Васіля Быкава, адбылася ў Бабруйску ўвечары ў чацвер. Яе арганізатарам выступіла беларуская служба “Радыё Свабода”, якая прэзентавала новы аудыёдыск з творчасцю і ўспамінамі знакамітага пісьменніка.  Вядучым сустрэчы быў шэф-рэдактар беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук (на здымку). На мерапрыемства завіталі больш за 40 чалавек.



“Мяркуем, што далей мы будзем проста прысылаць гэтыя дыскі людзям, якія будуць дасылаць нам свае лісты, запыты праз е-мэйл, — адзначыў Аляксандр Лукашук. — У тым ліку слухачы, наведнікі сайту Еўрарадыё могуць даслаць свой адрас, і на іх адрас мы дашлем дыск з голасам Васіля Быкава. Але спяшайцеся, таму што такіх лістоў даходзіць даволі шмат, і магчыма давядзецца друкаваць другі наклад, але тыя слухачы Еўрарадыё, якія пачуюць гэты рэпартаж, змогуць атрымаць дыск з першага накладу”.




Правядзенне падобных мерапрыемстваў мяркуецца таксама ў Гродне, Мінску і Бычках на Віцебшчыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі