У Бабруйску — эпідэмія кішэчных атручанняў з-за кепскай каналізацыі (фота)
Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Бабруйску паведамляе, што за тры тыдні ліпеня ў інфекцыйную лякарню звярнуліся 103 чалавекі. Дыягназ — “кішэчная інфекцыя невызначанай этыялогіі”. Нядаўна каля моста па вуліцы Шміта ўвялі ў эксплуатацыю новыя рэзервуары ачышчальных забудоваў (палі фільтрацыі) бабруйскай каналізацыі. Яны знаходзяцца літаральна каля самай ракі. Гэта і выклікала яе забруджванне да самага вялікага паказчыка — чацвёртай ступені (вельмі брудная).
Лекары неаднаразова папярэджвалі бабруйчан пра небяспеку купання ў рацэ Бярэзіне і выкарыстання вады з яе.
Фота аўтара
Лекары неаднаразова папярэджвалі бабруйчан пра небяспеку купання ў рацэ Бярэзіне і выкарыстання вады з яе.
Фота аўтара