У Бабруйску гарадскі бюджэт напаўняюць інспектары па ахове прыроды

Сёлета за 5 месяцаў супрацоўнікі гаррайінспекцыі навакольнага асяроддзя за кошт штрафаў прынеслі бюджэту горада каля 60 мільёнаў рублёў. Пры гэтым з фонду аховы прыроды на розныя экалагічныя патрэбы горада выдаткавана каля 3 млрд рублёў, паведамляе газета "Бабруйскае жыццё”. Інспектары адзначаюць, што штрафы на 60 мільёнаў рублёў – гэта мізэр. Насамрэч большасць прадпрыемстваў Бабруйску так ці інакш парушаюць экалагічныя нормы і заканадаўства. Але каб пачаць праверку на такіх буйных прадпрыемствах, як “ФанДОК”, трэба атрымаць дазвол ад абласнога Камітэту дзяржкантролю.

Тым часам вада ў Бярэзіне пасля Бабруйску значна больш брудная, чым вышэй па плыні. А многія рыбакі-аматары даўно перасталі ўжываць у ежу злоўленую рыбу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі