У Бабруйску гарэў завод раслінных алеяў
На месцы здарэння
У Бабруйску ў нядзелю здарыўся пажар на заводзе раслінных алеяў. Пра надзвычайнае здарэнне ратавальнікам паведаміў ахоўнік прадпрыемства.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца здарэння, яны ўбачылі шчыльнае задымленне і агонь унутры цэха. Ахоўнік удакладніў, што ўнутры нікога няма. Пажар патушылі, але ў выніку надзвычайнага здарэння былі пашкоджаныя абсталяванне і ўнутранае аздабленне ў цэху. Праца прадпрыемства парушаная не была, адзначылі ў МНС. Прычына здарэння яшчэ высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.