У Бабруйску кіроўца памёр за рулём, яго аўтобус выехаў на тратуар

Кадры з месца здарэння / тэлеграм
Кадры з месца здарэння / тэлеграм

Днём 25 сакавіка ў Бабруйску за рулём рэйсавага аўтобуса памёр кіроўца. Гэта здарылася на ўскраіне горада, недалёка ад супермаркета "Ноеў Каўчэг".

Аўтобус выехаў на тратуар і спыніўся, сутыкнуўшыся з бардзюрам. Інфармацыі пра пацярпелых сярод пасажыраў і людзей з вуліцы пакуль што няма, але на месцы здарэння заўважылі машыну хуткай дапамогі.

У прыёмнай бабруйскага аўтобуснага парка №2 Еўрарадыё пацвердзілі, што кіроўца памёр за рулём. Расказалі, што гэта быў пажылы мужчына. Але падрабязнасцяў таго, што адбылося, там яшчэ не ведаюць самі:

— Нам толькі пра гэта паведамілі.

У тэлеграм-каналах пішуць, што ў кіроўцы спынілася сэрца — і звязваюць гэта з перапрацоўкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі