У Бабруйску судзяць ціктокера-палітвязня Андрэя Бяляўскага
У Бабруйску судзяць ціктокера-палітвязня Андрэя Бяляўскага. Суддзя Антон Дудаль зрабіў працэс закрытым. Бяляўскага абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі", паведамляюць праваабаронцы.
Андрэю Бяляўскаму 45 гадоў. У сваім акаўнце на TikTok ён разважаў на грамадска-палітычныя тэмы (у тым ліку пра вайну ва Украіне, пра прапаганду) і меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Затрымалі Бяляўскага ў красавіку, яго акаўнт захапілі сілавікі. У траўні беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Бяляўскага палітвязнем. Крымінальную справу разглядае суд Бабруйскага раёна і Бабруйска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.