У Бабруйску за хабар затрымалі намесніка дырэктара буйнога завода
Топ-менеджара завода затрымалі падчас атрымання хабару / @pressmvd
У Бабруйску “за сістэматычнае атрыманне хабараў” затрыманы топ-менеджар “аднаго з буйных заводаў” горада. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Затрыманы працаваў намеснікам дырэктара завода і атрымліваў грошы ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі “за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з аплатай раней пастаўленых камплектавальных вырабаў для вытворчасці”, кажуць у міліцыі. Там адзначаюць, што грошы намесніку дырэктара заносілі з кастрычніка. Агульная сума “падзякі” склала 41 тысячу рублёў. Крымінальныя справы распачатыя і ў дачыненні да намесніка дырэктара завода, і ў дачыненні да прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі — за атрыманне і даванне хабару адпаведна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.