У Бабруйску затрымалі хабарніка пры атрыманні 30 тысячаў долараў

На пачатку тыдня праваахоўныя органы затрымалі загадчыка гарадской раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржінспектара Ўладзіміра Алейніка. Дэпутата абласнога Савета дэпутатаў абвінавачваюць у атрыманні хабару ў вялікім памеры. Затрымалі яго пры атрыманні 30 тысячаў долараў за вырашэнне будаўнічых пытанняў (месца вывазу, засыпання грунту і будаўнічых адкідаў) аднаго з бабруйскіх прадпрымальнікаў. Найхутчэй, тое рабілася ў абыход экалагічных патрабаванняў і нормаў. З гэтай нагоды распачатая крымінальная справа, пракуратура вобласці вядзе следства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі